Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Жнв 2016

Марына Арзамасава заняла 7-е месца ў бегу на 800 м на Алімпіядзе ў Рыа

Марына Арзамасава заняла 7-е месца ў бегу на 800 м на Алімпіядзе ў Рыа21 жніўня, Рыа-дэ-Жанэйра /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Марына Арзамасава заняла сёмае месца ў фінальным забегу на 800 м на Алімпійскіх гульнях у Рыа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адрозненне ад паўфіналу, дзе беларуска лідзіравала з першых метраў дыстанцыі, на гэты раз яна больш сачыла за дзеяннямі на бегавой дарожцы аднаго з лідараў Кастэр Семені з ПАР. У выніку Марына Арзамасава не змагла ўдачна фінішаваць, уступіўшы асноўным канкурэнткам. Час у фінале беларускі 1 мін 59,10 сек.

Марына Арзамасава заняла 7-е месца ў бегу на 800 м на Алімпіядзе ў РыаАлімпійскай чэмпіёнкай у бегу на 800 м у жанчын стала Кастэр Семеня - 1 мін 55,28 сек. Сярэбраны прызёр - Франсін Ніянсаба з Бурундзі - 1 мін 56,49 сек. Трэцяе месца ў фінале заняла Маргарэт Вамбуі з Кеніі - 1 мін 56,89 сек.

Марына Арзамасава ў 2015 годзе на чэмпіянаце свету ў Пекіне выйграла на гэтай дыстанцыі залатую ўзнагароду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі