30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях у Дзюсельдорфе Аліна Талай стала пераможцай у бегу на 60 м з бар'ерамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Аліна Талай паказала вынік 7,96 сек, абнавіўшы лепшы час зімовага сезона на гэтай дыстанцыі, які таксама належаў ёй і быў роўны 8,00 сек (было ўстаноўлена нядаўна на турніры ў Вене).
У самым прэстыжным відзе праграмы ў Дзюсельдорфе, кароткім спрынце ў мужчын, прадстаўнік астравоў Сэнт Кітс і Нэвіс 38-гадовы Кім Колінз прабег дыстанцыю за 6,52 сек, што таксама з'яўляецца пакуль лепшым вынікам зімовага сезона ў свеце.
Аліна Талай пад кіраўніцтвам свайго трэнера аўстрыйца Філіпа Уінфрэда працягвае рыхтавацца да сакавіцкага чэмпіянату Еўропы ў Празе. Наступным сур'ёзным стартам беларускай бягухі будзе прэстыжны турнір у Маскве "Руская зіма", на якім Талай перамагла ў 2014 годзе з вынікам 8,05 сек.