У раскошных пакоях Мірскага замка ўпершыню выстаўляецца ўнікальны збор з прыватнай калекцыі дызайнера Ігара Сурмачэўскага: адзенне, абутак і аксесуары – усё, што было неад'емнымі атрыбутамі жаночага вобраза ў 1820-1920 гады. Напрыклад, у Слановай зале знакамітай княжацкай рэзідэнцыі прадстаўлены вячэрнія, бальныя і нават вясельныя сукенкі, якія адлюстроўваюць модныя тэндэнцыі, што панавалі ў Еўропе стагоддзе таму…
Калі: 20 снежня 2013 – 30 мая 2014
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак
Міжнародны форум сабраў у старадаўнім Полацку музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Іспаніі, Польшчы і Германіі. Пад купалам Сафійскага сабора гучаць шэдэўры сусветнай класікі: для гасцей фестывалю складзена насычаная праграма музычных вечароў:
2 мая
Вечар раманса, народны артыст Украіны Ігар Барко і заслужаная артыстка Украіны Валерыя Балахоўская (фартэпіяна, арган).
Калі: 13 сакавіка – 2 мая
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк, Сафійскі сабор
Расійскі мастак Нікас Сафронаў – адзін з нямногіх сучасных жывапісцаў, які дасягнуў сусветнага прызнання. Большасць яго работ знаходзяцца ў прыватных зборах і музеях Заходняй Еўропы і Амерыкі. Сярод знакамітых уладальнікаў карцін Сафронава – Сафі Ларэн, Ален Дэлон, Жан-Поль Бельмандо, П’ер Кардэн, Мансэрат Кабалье, Мадонна… На выстаўцы ў Мінску будзе прадстаўлена больш за 90 новых работ майстра ў розных жанрах, у тым ліку эксклюзіўныя палотны ва ўнікальным аўтарскім стылі "Dreаm vision", дзякуючы якому мастак быў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса…
Калі: 17 сакавіка – 4 мая
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
Даведацца падрабязней
Упершыню галоўны мастацкі музей краіны прадстаўляе выстаўку лепшых узораў беларускага мастацтва за дзесяць стагоддзяў – ад часоў Візантыі да сучаснасці. У экспазіцыю ўвайшлі ўнікальныя палотны выдатных беларускіх мастакоў, якія атрымалі сусветнае прызнанне, чые работы зусім нядаўна ўдалося вярнуць на радзіму. Наведвальнікі змогуць убачыць карціны Марка Шагала, Хаіма Суціна, а таксама знакамітае палатно Валенція Ваньковіча "Партрэт Томаша Зана", кнігу Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" 1667 года…
Калі: 27 сакавіка – 10 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Грандыёзная выстаўка сучаснага беларускага мастацтва "Avant-gARTe" адкрылася ў Мінску напярэдадні ЧС-2014. Ва ўнікальным праекце ўпершыню сабраны работы знакамітых мастакоў-авангардыстаў 1910-1990-х гадоў і лепшыя творы сучасных аўтараў. Госці ўбачаць работы Марка Шагала, Аляксандра Ахола-Вало, Надзі Хадасевіч-Лежэ, Фернана Лежэ, Людмілы Русавай… Паводле задумы арганізатараў, маштабны праект "Avant-gARTe" не абмежаваўся адной пляцоўкай і падзелены на тры экспазіцыі:
Дарэчы, творчы праект "Мастак і горад" пад адкрытым небам не ўпершыню праходзіць у Мінску: тут ужо выстаўляліся работы сусветна вядомых мастакоў ХХ стагоддзя Марка Шагала і Казіміра Малевіча. На гэты раз у экспазіцыі – 32 найцікавейшыя работы сучасных беларускіх графікаў і жывапісцаў.
Калі: 21 красавіка – 10 чэрвеня
Дзе: Мінск
Традыцыйная відовішчная выстаўка збярэ ў беларускай сталіцы калекцыянераў і прыхільнікаў рэтра- і класічных аўтамабіляў з усіх куткоў Беларусі і замежных краін. У экспазіцыі будуць прадстаўлены рэдкія экзэмпляры вядучых сусветных вытворцаў: Cabrio, Ford, Cadillac, Chevrolet, Mercedes, а таксама славутыя ВАЗ, УАЗ, "Волгі" і "Чайкі"… Калона рэтра-аўто праедзе праз увесь горад ад плошчы Перамогі да гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" з прыпынкамі на вялікіх плошчах Мінска, каб усе жадаючыя змаглі разгледзець і зрабіць фота на памяць каля рарытэтных аўтамабіляў.
Калі:
3 мая – Мінск (плошча Перамогі, Кастрычніцкая плошча, пляцоўка каля Палаца Спорту)
4 мая – Мінскі раён, Лінія Сталіна
Прызёр Magic Circus show, рэзідэнт вядомага еўрапейскага тэлешоу Le Plus Grand Cabaret du Monde і фіналіст праекта Britain's Got Talent знакаміты брытанскі ілюзіяніст Джэймс Мор у рамках сусветнага тура "Theatre of illusion James More" прадставіць у Мінску грандыёзнае шоу "Illusionist 2.0", у якім выканае фантастычныя трукі, якія не паддаюцца законам фізікі. Перад пачакам шоу гасцей чакае перформанс вядомых беларускіх ілюзіяністаў: удзельніка тэлепраекта "Бітва Фокуснікаў" Максіма Карповіча, аднаго з мацнейшых ілюзіяністаў СНД Дзяніса Ляшкова і інтэрактыўнага фокусніка-ілюзіяніста Андрэя Дабрыяна.
Калі: 3 мая
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Расійскія ілюзіяністы, пастаноўшчыкі музычных нумароў для мюзікла "12 крэслаў" і штогадовай цырымоніі "Сярэбраная Калоша", члены нью-ёркскага Міжнароднага Клуба Магаў браты Сафронавы, шырока вядомыя па тэлепраекце "Бітва экстрасэнсаў", прадставяць у Беларусі новую, не маючую аналагаў у свеце праграму. Шоу аб’ядноўвае яркія нумары, арыгінальную пастаноўку, майстэрства ілюзіёну і самыя сучасныя тэхналогіі. Падрыхтоўка шоу заняла ў братоў Сафронавых больш за два гады, а над эксклюзіўным рэквізітам працавалі некалькі майстэрань у Расіі, Японіі і ЗША.
Калі:
5 мая – Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў
6 мая – Мінск, ДК МАЗ
Легендарны цырк братоў Запашных прадставіць у Мінску захапляючае шоу "Эмоцыі…" з 12 нумароў розных жанраў, аб’яднаных тэмай колеру і яго ўплыву на эмоцыі. У праграме – клоўнскае трыа "Група А", вальтыжоры, акрабаты на падкідных дошках, групавы эквілібр "Чатыры грацыі", конны атракцыён "Элада", гімнасты на турніках, паветраная рамка "Фурыі". Адметнасцю паказу стане атракцыён "Сярод драпежнікаў" народных артыстаў Расіі братоў Запашных: гледачы ўбачаць небяспечныя і захапляючыя трукі ў выкананні белых і ўсурыйскіх тыграў, афрыканскіх ільвоў, а таксама ў атракцыёне "Элада" Эдгард Запашны выканае унікальны акрабатычны трук верхам на двух конях, занесены ў 2011 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Калі: 7 мая – 27 ліпеня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
У адзін з самых значных дзён у гісторыі па ўсёй краіне пройдуць урачыстыя мерапрыемствы ў гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Парады і шэсці з удзелам ветэранаў вайны, цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў – галоўныя падзеі гэтага свята. У другой палавіне дня плошчы, вуліцы і паркі стануць цэнтрамі цікавых забаў: спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў, мастацкіх выставак і вернісажаў, кірмашоў, канцэртаў, тэатральных пастановак, кінапаказаў. А роўна апоўначы неба Мінска і абласных гарадоў расквеціць традыцыйны салют, які стаў у 1945-м сімвалам Вялікай Перамогі.
Калі: 9 мая
Дзе: плошчы, праспекты, канцэртныя пляцоўкі, паркі і скверы Мінска і іншых гарадоў Беларусі
Упершыню ў суверэннай гісторыі Беларусь прыме чэмпіянат свету па хакеі, які абяцае стаць адным з самых цікавых і шматлікіх па колькасці гледачоў. На буйнейшых лядовых пляцоўках краіны – "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне" – згуляюць 16 лепшых хакейных зборных: Швецыі, Чэхіі, Канады, Славакіі, Нарвегіі, Даніі, Францыі, Італіі, Фінляндыі, Расіі, ЗША, Швейцарыі, Германіі, Латвіі, Беларусі і Казахстана. У распараджэнні балельшчыкаў – сучасныя спартыўныя комплексы, фан-зоны і зоны гасціннасці, камфартабельныя гасцініцы, зручны транспарт, утульныя кафэ і рэстараны…
Акрамя матчаў гасцей Мінска чакае насычаная культурная праграма:
з 3 мая – мерапрыемствы летняга музычна-турыстычнага сезона ў Верхнім горадзе (у выхадныя)
9-25 мая – выстаўка вырабаў майстроў і рамеснікаў "Горад майстроў", Палац спорту
10, 17, 24, 31 мая – творчы праект "Джазавыя суботы", пляцоўка каля Палаца спорту
25 мая – урачыстая цырымонія адкрыцця сезона фантанаў у Мінску, пляцоўка каля Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі
24-25 мая – рэспублканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет", Лошыцкі парк
Калі: 9 – 25 мая
Дзе: Мінск, "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна"
Форум аб’яднае лепшыя вулічныя тэатры Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Тэатральныя калектывы не толькі будуць пакараць сэрцы гасцей з дапамогай “жывых” перформансаў, але і падзеляцца сакрэтамі з артыстамі-пачаткоўцамі ў гэтым жанры. У гонар адкрыцця форуму, якое сімвалічна супадае з пачаткам турнэ Міжнароднага форуму вулічнага мастацтва "Grand Teatro", адбудзецца грандыёзнае карнавальнае шэсце ў цэнтры Мінска, прыняць удзел у якім могуць усе жадаючыя.
Калі: 9 – 11 мая
Дзе: Мінск, Верхні горад
10 мая – начное шоу Marioneta ў рамках Міжнароднага фестывалю вулічных мастацтваў Grand Teatro, парк адпачынку Dreamland
Міжнародны фестываль "Лялькі над Нёманам" збярэ каля 250 удзельнікаў і 20 тэатраў з 9 краін, сярод якіх Беларусь, Польшча, Сербія, Эстонія, Літва, Чэхія, Балгарыя, Украіна і Расія. У "лялечнай Мецы" краіны вядомыя тэатральныя калектывы прадставяць на суд міжнароднага журы і гледачоў дзіцячыя і дарослыя спектаклі, у якіх арыгінальнасць аўтарскай задумы спалучаецца з сучаснай тэматыкай. Таксама ў рамках форуму адбудзецца трэнінг польскага прафесара Марэка Вашкеля "Лялькі, формы, аніманты, аб’екты – новыя перспектывы" і прэзентацыя кнігі маскоўскага акцёра і даследчыка Барыса Галдоўскага "Гісторыя беларускага тэатра лялек".
Калі: 11 – 15 мая
Дзе: Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр, Гродзенскі тэатр лялек, адкрытая пляцоўка Старога замка
У міжнародным форуме прымуць удзел 13 лепшых тэатраў лялек з сямі краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Ізраіля і Італіі. У фестывальнай праграме – 14 спектакляў, у тым ліку вядомыя беларускія пастаноўкі "Ладдзя роспачы" (Мінск), "Гамлет" (Магілёў), "Дзядзька Ваня і сястры тры" (Віцебск), "Фаўст. Сны" (Гродна)… Аматараў тэатральнага мастацтва чакаюць як новыя, так і ўжо прызнаныя сучасныя пастаноўкі, створаныя на аснове сусветнай класічнай літаратуры.
Калі: 15 – 19 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Новы драматычны тэатр
У гэтым годзе незвычайны начны паход у музей можна зрабіць двойчы: у час традыцыйнай міжнароднай акцыі, у якой з эксклюзіўнымі праграмамі ўдзельнічаюць многія музеі Беларусі, а таксама спецыяльнага арт-праекта, прымеркаванага да чэмпіянату свету па хакеі-2014 у Мінску. У сталіцы цэнтрам падзей стане Нацыянальны мастацкі музей, які парадуе наведвальнікаў канцэртам, тэатралізаваным паказам, выстаўкай сучасных беларускіх мастакоў "О, спорт, ты – свет" і ўнікальнай экспазіцыяй прадметаў мастацтва з музейных фондаў. Нясвіжскі замак запросіць зрабіць падарожжа па старонках гісторыі былой рэзідэнцыі Радзівілаў, атрымаць асалоду ад старадаўняй музыкі ў выкананні ансамбляў “Харошкі”, "Кантабіле", "Яварына", убачыць яркае фаер-шоу…
Калі: 17 – 18 мая
Дзе: музеі Мінска і іншых гарадоў Беларусі
Уразіць жыхароў і гасцей Беларусі ў арт-праекце "Ноч у музеі" рыхтуюцца Нацыянальны мастацкі музей, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Замкавы комплекс "Мір", Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
На свяце беларускай нацыянальнай культуры ў гарналыжным цэнтры "Сілічы" гасцей чакае мноства самабытных забаў. У праграме – рэканструкцыя рыцарскіх турніраў, абрады "Пасвячэнне ў Бульбашы" і "Жанiцьба Цярэшкi", тэатралізаваныя паказы і канцэрты этнічнай музыкі, майстар-класы па беларускіх песнях і танцах, народныя гульні і спартыўныя спаборніцтвы. У вялікай дэгустацыйнай зале можна будзе пакаштаваць стравы з бульбы, сала з часнаком, хрэнам або агурком, каўбасы, квас, аўсяны кісель і шмат іншага, а таксама павучыцца гатаваць сапраўдныя беларускія стравы. Для самых азартных – конкурс на хуткае паяданне дранікаў.
Калі: 18 мая
Дзе: Лагойскі раён, гарналыжны цэнтр "Сілічы"
Даведацца больш падрабязна
Уладальнік прэстыжных прэмій "Залатая маска", "Трыумф" і "Антыбукер", вядомы драматург, рэжысёр, акцёр і пісьменнік Яўген Грышкавец у рэкордны тэрмін з правінцыяльнага рэжысёра ператварыўся ў любімца публікі. Сёння драматург прадаўжае здзіўляць гледачоў смелымі творчымі эксперыментамі і монаспектаклямі. У беларускай сталіцы артыст прадставіць новую рэдакцыю тэксту спектакля "ОдноврЕмЕнно", напісанага, паводле слоў аўтара, у форме маналога-разважання аб паўсядзённым жыцці спецыяльна для арт-праекта фатографа Пятра Лавыгіна.
Калі: 21 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага
Буйнейшы міжнародны байк-фестываль на тэрыторыі СНД праводзіцца з 2000 года і штогод збірае каля 12 тысяч аматараў музыкі і драйва з Расіі, Украіны, Малдовы, Прыбалтыкі, Еўропы і ЗША. У гэтым годзе ў праграме фестывалю – парад мотатэхнікі, разнастайныя конкурсы і паказальныя выступленні на матацыклах, а таксама дабрачынны аўкцыён, рок-канцэрт і святочны феерверк.
Калі: 23 – 25 мая
Дзе: Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, лагер "Арляня"
Штогадовы фестываль, назва якога паходзіць ад старажытнага баявога клічу воінаў полацкай зямлі, запрашае аматараў беларускай гісторыі і рыцарскіх турніраў акунуцца ў гераічныя часы Сярэднявечча. У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы разгорнуцца каля сцен старадаўняга Сафійскага сабора. У праграме – турніры рыцараў, латнікаў і лучнікаў, бугурты – камандныя баі апранутых у даспехі рыцараў па сярэдневяковых правілах, а таксама старадаўнія гульні з гледачамі. Акрамя таго, гасцей фэсту чакаюць выстаўка музейных экспанатаў, майстар-класы ад рамеснікаў, дэгустацыя страў беларускай кухні, старадаўняя музыка і катанне на конях.
Калі: 23 – 25 мая
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк
Даведацца падрабязней
Юбілейны фестываль запрашае акунуцца ў атмасферу сярэдневяковага свята ў знакамітым радавым маёнтку Сапегаў, што славіцца багатай гісторыяй, таямніцамі і нават прывідамі. Тут вы навучыцеся фехтаваць, перамяшчацца на старадаўніх хадулях, вырабляць каваныя сувеніры, асвоіце сярэдневяковыя гульні і развучыце танцавальныя па. Аматараў забаў чакае гульня серсо, перацягванне каната на "хітрых" пнях, кіданне нажоў і сякер і ўпершыню – тараканавыя скачкі. Кульмінацыяй фэсту стане паказ мюзікла "Соф’я Гальшанская" беларускага кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча. Акрамя таго, на свяце прагучыць беларуская сярэдневяковая музыка ў выкананні груп "PAWA" і "Стары Ольса", капэлы "Гуды" і фальклорнага ансамбля "Баламуты".
Калі: 24 мая
Дзе: Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён, аграгарадок Гальшаны
Адна з паспяховых расійскіх груп "Сурганава і Аркестр" спалучае ў творчасці арыгінальны мікс кранальнай лірыкі (нават паэзіі Сярэбранага века) і рока, лаціна, трып-хопа, электронікі… З нагоды 10-годдзя група падрыхтавала мноства сюрпрызаў для беларускай публікі. У юбілейным канцэрце прымуць удзел 10 музыкантаў з усіх складоў калектыву, якія па заяўках публікі выканаюць лепшыя кампазіцыі.
Калі, дзе:
26 мая – Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў
27 мая – Мінск, КЗ "Мінск"
28 мая – Магілёў, Палац культуры вобласці
29 мая – Віцебск, Летні амфітэатр
Міжнародны дзіцячы форум збярэ юных удзельнікаў з розных краін свету, якія прадэманструюць свае таленты ў вакальным, харэаграфічным, выяўленчым мастацтве. Акрамя конкурсных выступленняў, у праграме – выстаўкі творчых работ, канцэрты і майстар-класы зорак беларускай эстрады. У дні фестывалю на вуліцах горада адкрыюцца фальклорныя падвор’і, дзе можна пачуць народных выканаўцаў, пакаштаваць стравы беларускай кухні і выбраць арыгінальныя сувеніры.
Калі: 28 мая – 1 чэрвеня
Дзе: Магілёўская вобласць, г. Клімавічы
Вядомы гісторык моды, тэатральны мастак, мастацтвазнавец і калекцыянер, аўтар папулярных кніг і артыкулаў, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў і вядучы праграмы "Модны прыгавор" Аляксандр Васільеў прадставіць у Мінску лекцыю "Іконы стылю ХХ стагоддзя". Маэстра падзеліцца цікавымі думкамі і гісторыямі пра лёсы багінь экрана і свету моды Марлен Дзітрых, Како Шанэль, Грэты Гарба, Мэрылін Манро…
Калі: 30 мая
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"
Традыцыйнае свята мастацтваў прымае горад, дзе знаходзіцца адна з самых вядомых выдатных мясцін Беларусі – Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У былой рэзідэнцыі князёў Радзівілаў пройдуць навуковыя чытанні, канцэрты, спектаклі, выстаўкі і майстар-класы. У праграме – канферэнцыя "Беларуская думка ў пошуку новых вымярэнняў", спектакль "Гэта таго каштуе", прэзентацыя кнігі "Мастацкія цуды Нясвіжскай зямлі", выступленні знакамітага Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і яго камерных калектываў, якія выканаюць музыку кампазітараў эпохі Радзівілаў, а таксама саміх прадстаўнікоў слаўнай дынастыі. Асаблівай падзеяй стане канцэрт, прысвечаны 230-гадоваму юбілею першай беларускай оперы "Агатка".
Калі: май
Дзе: Мінская вобласць, Нясвіж
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|