Зімовыя канікулы ў Беларусі – час адпачынку, падарожжаў і незабыўных уражанняў.
Тут вас чакаюць вясёлыя навагоднія святы, унікальныя калядныя абрады і, вядома, сапраўдная зіма са снегам і актыўнымі відамі спорту.
Сустракаючы Новы год у Беларусі, вы можаце правесці водпуск у санаторыях, аграсядзібах або на гарналыжных курортах, наведаць старадаўнія палацы і замкі, унікальныя прыродныя запаведнікі, этнаграфічныя музеі і сядзібы навагодніх персанажаў, напрыклад, казачную Сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.
Навагоднія святы ў Беларусі пачынаюцца з канца снежня (25 снежня – каталіцкія Каляды) і прадаўжаюцца да сярэдзіны студзеня (7 студзеня – праваслаўнае Ражджаство Хрыстова, 14 студзеня – стары Новы год).
У сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходяць народныя гуляннні, святочныя парады і шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурачак, працуюць лядовыя пляцоўкі, кірмашы і выстаўкі-распрадажы... У навагоднюю ноч на галоўных плошчах гарадоў арганізуюцца грандыёзныя гулянні з канцэртамі і святочным феерверкам.
Унікальныя народныя абрады праходзяць у Беларусі ў калядныя дні. Гэта ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА абрад "Калядныя цары", нематэрыяльная спадчына Беларусі – "Жаніцьба Цярэшкі", "Цягнуць Каляду на дуба"…
У пачатку студзеня госці Нясвіжскага замка акунуцца ў атмасферу старадаўніх і навагодніх цудаў. Вас чакае цёплы прыём ад князёў Радзівілаў, музычнае суправаджэнне і навагоднія падарункі. Акрамя таго, з 12 снежня ў музеі-запаведніку "Нясвіж" адкрыта выстаўка ўнікальнага музейнага Радзівілаўскага спальнага гарнітура. Мэблевы камплект у стылі Людовіка XVI з 15 прадметаў быў выраблены спецыяльна для князя Канстанціна Радзівіла ў XIX стагоддзі.
Калі: 2-12 студзеня (7 студзеня – выхадны)
Дзе: Нясвіжскі замак (Музей-запаведнік "Нясвіж")
Цудоўная рэзідэнцыя князёў Святаполк-Мірскіх запрашае правесці перадкалядны вечар у атмасферы XVII стагоддзя. На свята ў Партрэтнай зале па традыцыі збяруцца кавалеры і дамы ў прыгожым убранні, якое пасуе свецкаму колу таго часу. Гасцей свята чакаюць жывая інструментальная музыка, свецкія размовы, старадаўнія настольйныя і рухавыя гульні…
Калі: 3 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць
Больш падрабязна
Для аматараў джазавай музыкі раскрые дзверы рэтра-салон пачатку XX стагоддзя. У праграме мерапрыемства – усе атрыбуты незабыўнай эпохі: іскрамётныя танцы пад акампанемент джаз-бэнда, фотаздымкі ў інтэр'еры 20-30-х гадоў і прагляд нямога кіно. Прыемным дадаткам стане начная экскурсія па цудоўных залах замка, а таксама конкурс на самую стыльную і элегантную пару вечара.
Калі: 4 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць
Больш падрабязна
Калядны баль для дам і кавалераў 6-13 гадоў адбудзецца ў Сталовай зале. Першыя крокі ў танцы юным гасцям дапамогуць зрабіць галоўныя героі вечара – гаспадыня замка і дамы з вышэйшага свету. У час паказу дзеці зробяць захапляючае падарожжа па царстве злой вядзьмаркі і дапамогуць княгіне вызваліць сына. Удзельнікаў чакаюць гульні, папулярныя сярод іх равеснікаў у XVIII-XIX стагоддзях, конкурсы і падарункі.
Калі: 5 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць
Больш падрабязна
Вялікі тэатр Беларусі запрашае акунуцца ў атмасферу шыкоўных баляў XIX стагоддзя з захаваннем дрэс-коду і свецкага этыкету. На працягу двух месяцаў перад балем у тэатры праходзяць заняткі з танцмайстрам, які дапамагае будучым удзельнікам падрыхтавацца да мерапрыемства, развучыць новыя па і танцы: паланэз, вальс, польку, кантрданс, галоп, вальс-мазурку…
Калі: 13 студзеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі
Грандыёзны святочны вечар аб'яднае тэатр, цырк, музыку і танец. У навагоднім праекце прымуць удзел прафесійныя музыканты і акцёры: шоу-балет "Феерыя", шоу-балет "Jazz-hand", цыркавое шоу "Kresiva"… Гледачоў чакае калейдаскоп з яркіх нумароў, іскрамётных танцаў і лазернага шоу.
Калі: 19 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"
Па традыцыі галоўная ёлка краіны збірае гасцей у Вялікай зале сталічнага Палаца Рэспублікі. На тэатралізаваным паказе "Па шчупаковай волі, па навагоднім жаданні" юныя гледачы сустрэнуцца з Ямелем, Бабай Ягой, а таксама галоўнымі навагоднімі персанажамі – Дзедам Марозам і Снягурачкай, якія павіншуюць хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручаць салодкія падарункі…
Калі: 21 снежня 2013 – 6 студзеня 2014
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі Вялікая зала
Больш падрабязна
Мюзікл "Аднойчы ў Снежным каралеўстве" парадуе захапляльнымі прыгодамі, цудоўнай сцэнаграфіяй і яркімі касцюмамі. Навагодні сіквэл, напісаны па матывах сусветна вядомай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена "Снежная каралева", абавязкова падорыць гледачам добры настрой...
Калі: 23 снежня 2013 – 6 студзеня 2014
Дзе: Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады
У калядны вечар для мінчан і гасцей горада прагучаць творы вялікіх кампазітараў класічнай музыкі: Баха, Качыні, Альбіноні, Штрауса, Вівальдзі... У праграме – выступленні лепшых вакалістаў і музыкантаў Беларусі: калектыву "Класік-джаз трыа", вядучых салістаў Вялікага тэатра Алены Шведавай, Наталлі Акінінай і Андрэя Марозава, капэлы хлопчыкаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Грушакова.
Калі: 24 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"
У пераднавагоднія дні па цэнтральных вуліцах Мінска і ўсіх абласных гарадоў у яркім, вясёлым шэсці пройдуць галоўныя персанажы надыходзячых свят – Дзяды Марозы і Снягурачкі. На пляцоўках будуць арганізаваны цікавыя конкурсы, міні-канцэрты і іншыя сюрпрызы з удзелам казачных персанажаў. А галоўнай падзеяй дня для мінчан і гасцей сталіцы па традыцыі стане цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны, якую ўстановяць на Кастрычніцкай плошчы.
Калі: 25 снежня
Дзе: Мінск – праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча
абласныя гарадыабласныя гарады
Больш падрабязна
Першае беларускае музычна-тэатралізаванае шоу на лёдзе збярэ фігурыстаў нацыянальнай зборнай, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў і прызёраў чэмпіянату Беларусі, а таксама акрабатаў, фокуснікаў, майстроў фаер-паказаў. У аснове казачнай гісторыі - адвечнае пытанне ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей. У рабоце над праектам прынялі ўдзел вядомыя беларускія кампазітары Эдуард Ханок, Алег Елісеенкаў, Андрэй Анкудзінаў…
Калі: 25, 26, 28 снежня
Дзе: Мінск-Арэна
Міжнародны фэст пройдзе ў рамках акцыі "Магілёў – культурная сталіца СНД і Беларусі 2013 года" і будзе прымеркаваны да 100-гадовага юбілею вядомага мастака Паўла Масленікава. Напярэдадні Каляд форум упершыню збярэ музейныя батлеечныя тэатры з розных краін свету…
Калі: 19 снежня – студзень 2014
Дзе: Магілёў
Больш падрабязна
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах запрашае паўдзельнічаць у адным з самых цікавых і значных для беларусаў абрадаў – Калядах. Згодна з традыцыяй, напярэдадні Вадохрышча на вуліцах збіраліся "ражаныя" - пераапранутыя ў рознае адзенне, якія хадзілі па хатах, спявалі песні-калядкі і за пачастунак разыгрывалі для гаспадароў вясёлыя паказы. Галоўнымі персанажамі святочнага шэсця былі мядзведзь і каза – сімвал урадлівасці і сямейнага дабрабыту.
Калі: 15 снежня – 20 студзеня
Дзе: Мінскі раён, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Гэты старажытны народны абрад – нематэрыяльная каштоўнасць Беларусі. У даўнія часы вясёлае каляднае ігрышча праводзілася напярэдадні Каляд. На адзін вечар кожны малады хлопец станавіўся Цярэшкам і выбіраў сабе спадарожніцу. А потым усе "пары" гулялі жартоўнае вяселле з песнямі, танцамі пад гармонік і гульнямі. Абрад захавалі ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна, куды кожны год запрашаюць гасцей.
Калі: 6 студзеня
Дзе: вёска Аношкі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць
На стары Новы год у беларускай вёсцы Семежава праводзяць унікальны абрад "Калядныя цары", які набыў сусветную славу. Ён уваходзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Працэсія "цароў", правобразам якіх былі салдаты царскай арміі, наведвае дамы мясцовых жыхароў і разыгрывае драму "Цар Максімілян".
Калі: 13 студзеня
Дзе: вёска Семежава, Капыльскі раён, Мінская вобласць
У даўнія часы ў многіх вёсках Беларусі цыкл калядных святкаванняў завяршаў вясёлы абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Сёння ён захаваўся ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На дуб або любое старое дрэва (ліпу, вярбу) 21 студзеня зацягвалі кола або сноп – так званую Каляду. Беларусы верылі, што гэта прыцягвае багаты ўраджай, поспех і шчасце на ўвесь будучы год.
Калі: 21 студзеня
Дзе: вёска Навіны, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|