Госці свята змогуць наведаць некалькі пляцовак: у краме "зёлак" можна набыць лекавыя травы і гаючую гарбату, у краме "селядцоў" - пачаставацца стравамі з рыбы, у тым ліку наварыстай юшкай. У мястэчку пад назвай "шалёная бджылка" ўсе жадаючыя знойдуць вялікі асартымент мёду і пакаштуюць "медавуху". Хлеб, спечаны па старадаўнім рэцэпце, можна будзе прадэгуставаць у краме "добра скеніць", а выпіць крынічнай і "жывой вады" на травах можна будзе ў краме "вада жыцця". Паводле слоў Таццяны Кочынай, кожная пляцоўка знойдзе чым здзівіць гасцей фестывалю, нават калі яны ўжо бывалі на гэтым свяце раней.
"З "Дрыбінскіх таржкоў" ніхто не паедзе без сувеніра, - адзначыла Таццяна Кочына. - Валёнкі і вырабы з воўны прадставяць мясцовыя шапавалы, у горадзе майстроў можна будзе купіць вырабы іншых народных промыслаў і рамёстваў. Дарэчы, госці змогуць паўдзельнічаць у розных майстар-класах, напрыклад паспрабаваць зваліць валёнкі".
Забаўляць удзельнікаў "Дрыбінскіх таржкоў" будуць каля 30 творчых калектываў з Беларусі і Расіі. Увечары адбудзецца эстрадны канцэрт з удзелам беларускай спявачкі Іскуі Абалян. Завершыцца фестываль вогненным шоу, якое прадставіць экстрым-тэатр "Берсек", і святочным салютам.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|