15 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Свята "Фэст сярэдневяковай культуры "Рубон-2014" пройдзе ў Полацку 23-25 мая, паведамілі БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.
У Год гасціннасці і з улікам правядзення чэмпіянату свету па хакеі полацкае свята сярэдневяковай культуры набудзе новыя яркія рысы, адзначылі ў райвыканкаме. Палітра "Рубона" дапоўніцца такімі складальнікамі беларускай самабытнасці, як нацыянальная кухня і музейная этнаграфія: у час свята адбудзецца культурны фестываль, пройдзе тэатралізацыя з выкарыстаннем музейных экспанатаў, будзе прадстаўлена рэканструкцыя гістарычных эпох развіцця Полаччыны. "Непаўторным каларытам напоўніць свята і сама пляцоўка - фэст пройдзе каля сцен старажытнай Сафіі, вобраз якой па праве можна лічыць адным з турыстычных брэндаў Беларусі", - падкрэслілі субяседнікі.
Полацкае сярэдневяковае свята выклікае цікавасць рыцарскіх клубаў і турыстаў з Расіі, Літвы і Польшчы. У 2010 годзе "Рубон" увайшоў у міжнародны турыстычны праект "Бела Дзвіна". Праграма свята мае спаборніцкі характар: праходзіць турнір лучнікаў, турнір ранняга сярэдневякоўя "Ратна кола" і турніры развітога сярэдневякоўя, а таксама рэйтынгавыя турніры па гістарычным фехтаванні сярод адзіночак і каманд для адбору кандыдатаў у зборную Беларусі, якая абараняе гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах "Бітва нацый" (Украіна).
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|