Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Жнв 2016

Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі заняў 6-е месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 500 м

Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі заняў 6-е месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 500 м16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі ў складзе Надзеі Ляпешка і Марыны Літвінчук заняў 6-е месца ў алімпійскім фінальным заездзе на дыстанцыі 500 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія спартсменкі паказалі рэзультат 1 мін 46,967 сек. Пасля таго як удзельніцы галоўнага заезда мінулі палавіну дыстанцыі, беларускі былі чацвёртымі. На жаль, нагнаць тэмп яны не здолелі і на фінішы апярэдзілі толькі два экіпажы - з Казахстана і Аўстраліі.

Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі заняў 6-е месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 500 мЗолата Алімпіяды-2016 павязе дадому зорны дуэт з Венгрыі Габрыэла Саба і Данута Козак, якія першынствавалі з рэзультатам 1 мін 43,687 сек. Серабро заваявалі немкі Францыска Вебер і Ціна Дайтцэ (1 мін 43,738). Бронзу атрымалі польскія спартсменкі Караліна Ная і Беата Мікалайчык (1 мін 45,207 сек).

На Алімпіядзе-2016 у веславанні на байдарках і каноэ Беларусь будуць прадстаўляць толькі жанчыны з-за адхілення мужчынскай каманды Міжнароднай федэрацыяй каноэ незадоўга да Гульняў. Беларускі таксама будуць спаборнічаць у Рыа ў класе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 500 м (Марына Літвінчук) і ў байдарках-чацвёрках на 500 м (Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук).Беларускі экіпаж жаночай байдаркі-двойкі заняў 6-е месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 500 м

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі