4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з'явіліся аўдыягіды. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце музея Надзея Усава.
Цяпер кожны жадаючы можа праслухаць інфармацыю аб выбраных творах мастацтва, прадстаўленых у музеі.
"Кошт арэнды аўдыягіда -
Br20 тыс. Гэта сума дадаткова аплачваецца да ўваходных білетаў, - расказала Надзея Усава. - Пасля агляду экспазіцыі трубку трэба будзе здаць назад, інакш спрацуе сістэма апавяшчэння. На гэты момант закуплена 40 такіх устройстваў".Звесткі аб самых цікавых экспанатах прадстаўлены на трох мовах - беларускай, рускай ці англійскай. У фанаграму ўвайшлі двух- і трохмінутныя апавяданні аб 90 прадметах з музейнай калекцыі. У далейшым плануецца пашырыць спіс аўдыятэкстаў, пры фарміраванні якога будзе ўлічвацца меркаванне наведвальнікаў.
Мабільны гід апрабаваны яшчэ вясной - у час работы праекта "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі". Цяпер індывідуальныя экскурсіі праводзяцца па ўсёй экспазіцыі.
Атрымаць інфармацыю аб экспанатах можна і пры дапамозе
QR-кодаў. Скарыстацца паслугай змогуць тыя, у каго ў мабільным ёсць доступ у інтэрнэт і праграма счытвання штрых-кодаў.Заснаваны ў 1939 годзе, сёння Нацыянальны мастацкі музей - буйнейшае ў краіне сховішча айчынных і замежных каштоўнасцей, а таксама навуковы і метадычны цэнтр. Сабраная намаганнямі некалькіх пакаленняў унікальная калекцыя твораў старажытнабеларускага, рускага, заходнееўрапейскага, усходняга і сучаснага айчыннага мастацтва з'яўляецца нацыянальнай гордасцю Беларусі, выклікае вялікую зацікаўленасць далёка за яе межамі. У фондах музея налічваецца больш як 24 тыс. адзінак захоўвання.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|