Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі 18 верасня вырабленыя ў краіне спецыяльныя віды зімовай тэхнікі, спартыўнага інвентару і музычных інструментаў. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з некалькімі беларускімі ратракамі (снегаўшчыльняльнікі для падрыхтоўкі лыжных трас) Мінскага трактарнага завода "Беларус" МСУ-2022, МСУ-622 і МСУ-108, лёдазалівачнай машынай "Беларус" МЛ-428 і снегагенератарам СО-325, распрацаваным на прадпрыемстве "Місом ОП".