У лістападзе 2017 года ў Беларусі быў адкрыты завод поўнага цыкла зборкі аўтамабіляў "БЕЛДЖЫ" і першым з канвеера сышоў флагманскі Geely Atlas. Менш як праз год беларуская аўтаіндустрыя папоўніла мадэльны рад навінкай – красоверам Geely Еmgrand X7 (NL4). Прэзентацыя чатырох камплектацый новага аўто – Standard, Comfort, Comfort Plus і Luxury адбылася ў Мінску 14 верасня.
Красовер Geely Еmgrand X7 пазіцыянуецца як сямейны аўтамабіль. Цана новай мадэлі вар'іруецца ад Br31 тыс. у камплектацыі Standard да Br35,9 тыс. у Luxury.
Далей – больш. Праз паўтара месяца "БЕЛДЖЫ" абяцаюць яшчэ адну навінку – седан Geely Еmgrand 7 (FE3). Кампактны, аптымальны для перамяшчэння ў горадзе, ён мае больш нізкі расход паліва ў параўнанні з Geely Atlas Паводле слоў выконваючага абавязкі гендырэктара Генадзя Свідзерскага, да канца года плануецца выпускаць мадэлі ў наступных суадносінах: Geely Atlas – 50%, красовер Geely Еmgrand X7 і седан Geely Еmgrand 7 – па 25%.
Прэзентацыя навінкі беларускага аўтамабілебудавання – красовера Geely Еmgrand X7 – у спецыяльным фотарэпартажы!