Мінск не змяняе сваёй традыцыі – утульнымі асеннімі вечарамі збіраць у лепшых кінатэатрах горада прадстаўнікоў сусветнай кінаіндустрыі. Міжнародны кінафестываль "Лістапад" у бягучым годзе праходзіць пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць" – менавіта гэтыя крытэрыі, паводле слоў журы, будуць вызначальнымі ў ацэнцы творчых работ удзельнікаў.
Старт 24-му кінафестывалю, разбіўшы сімвалічную талерку "Лістапада-2017", даў знакаміты рэжысёр, сцэнарыст і акцёр, уладальнік "Оскара" Уладзімір Мяньшоў. У гэтым годзе народны артыст Расіі ўдастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве". Віншаванне кіраўніка дзяржавы на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму зачытаў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко.
Адкрыла конкурсную праграму 24-га мінскага "Лістапада" карціна "Арытмія" Барыса Хлебнікава, якая паспела заваяваць Гран-пры расійскага кінафестывалю "Кінатаўр".
Лепшыя кадры кінафестывалю-2017 – у фотарэпартажы...