Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета адзначае 70-годдзе народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар'ева. Яшчэ 30 кастрычніка – у свой дзень нараджэння – сусветна вядомы харэограф завяршаў апошнюю падрыхтоўку: амаль праз 40 гадоў пасля прэм'еры майстар рыхтаваўся прадставіць новую версію свайго ўжо легендарнага балета "Спартак". І нават непасрэдна ў дзень спектакля як выключэнне з правіл тэатра была праведзена апошняя рэпетыцыя, за якой назіралі артысты старэйшага пакалення выканаўцаў.
Усё не выпадкова: вечарам 31-га ў Вялікім тэатры не было свабоднага крэсла, а абноўлены "Спартак" прызнаны ўжо самым касавым спектаклем з пачатку юбілейнага 85-га сезона ў Вялікім тэатры Беларусі. Сюжэт балета на вялікую музыку Арама Хачатурана маэстра Елізар'еў захаваў, але падарыў яму нямала змяненняў – новых, свежых, інтрыгуючых!..
Эксклюзіўныя кадры з прэм'еры новага "Спартака" – у рэпартажы...