Незвычайна сімвалічная і значная падзея, якая кранула сэрцы, адбылася ў Мінску каля сцен Храма-помніка Усіх Святых вечарам 2 кастрычніка. Унікальная цырымонія "Малітва за Беларусь" сабрала тут сотні вернікаў розных канфесій, кіраўнікоў рэлігійных арганізацый і нацыянальных аб'яднанняў, прадстаўнікоў органаў улады і палітычных партый, грамадскіх дзеячаў і творчую інтэлігенцыю. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.