Першыя балельшчыкі пачалі ўжо праязджаць цераз Беларусь на доўгачаканы мундзіяль. І пакуль арэны ў 11 гарадах Расіі будуць прымаць чэмпіянат свету па футболе 2018, у Мінску якраз завершыцца маштабная рэканструкцыя легендарнага стадыёна "Дынама", куды таксама зусім хутка вернецца вялікі футбол. А роўна праз год ён прыме галоўныя цырымоніі і лёгкаатлетычны турнір II Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
Згодна з планамі, першыя афіцыйныя спаборніцтвы пасля абнаўлення "Дынама" прыме 22 чэрвеня: тут адбудзецца міжнародны лёгкаатлетычны матч каманд Беларусі, Украіны, краін Балтыі і балканскіх краін.
Свежыя фота стадыёна "Дынама" – у галерэі.