Урачыстае закрыццё XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбылося 17 ліпеня ў Летнім амфітэатры. Галоўнай падзеяй дня стаў гала-канцэрт закрыцця форуму, на якім выступілі многія хедлайнеры ўсяго фестывалю, яркія выканаўцы і калектывы і новыя госці. Адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" і ўладальнікаў спецыяльных прызоў. Дадатковыя мерапрыемствы фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць па 19ліпеня.