Першы медаль беларускай зборнай у Рыа заваявала штангістка Дар'я Навумава. У вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў дзяўчына, якой праз некалькі тыдняў споўніцца ўсяго 21 год, выйграла сваё алімпійскае серабро. У дваябор'і Дар'я набрала суму 258 кілаграмаў (116+142). Золата Рыа-2016 у гэтым відзе заваявала прадстаўніца КНДР Лім Джон Сім (274 кг), бронзу – іспанка Лідзія Валянцін Перэс (257 кг).