Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэзідэнцкая кампанія-2015 у Беларусі: ПЕРАДВЫБАРНАЯ АГІТАЦЫЯ

Прэзідэнцкая кампанія-2015 у Беларусі: ПЕРАДВЫБАРНАЯ АГІТАЦЫЯ

Прэзідэнцкая кампанія-2015 у Беларусі: ПЕРАДВЫБАРНАЯ АГІТАЦЫЯ
17 Врс 2015

Самы актыўны і насычаны падзеямі этап выбарчай кампанііагітацыя кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта – пачаўся ў Беларусі 11 верасня.

Пасля афіцыйнай рэгістрацыі ў новым статусе кандыдаты на галоўную пасаду краіны, а таксама іх давераныя асобы сканцэнтраваліся на рабоце з выбаршчыкамі. Вулічныя пікеты і сустрэчы ў калектывах, дзейнасць грамадскіх прыёмных, прэс-канферэнцыі і інтэрв'ю, выступленні ў тэле- і радыёэфіры, публікацыі і стасункі ў сацыяльных сетках – кожны кандыдат выбірае найбольш прымальныя для сябе формы агітацыі. У вядучых СМІ Беларусі апублікаваны афіцыйныя праграмы, дзе ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі сфармулявалі свае асноўныя палітычныя прынцыпы і стратэгіі далейшага развіцця Беларусі.  

Па выніках першых пяці дзён агітацыі старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заклікала кандыдатаў да больш актыўных дзеянняў: "Тады выбаршчыкі заўважаць, што ў нас сапраўды ідзе перадвыбарная агітацыя".

І з кожным днём прэзідэнцкая кампанія набірае абароты. На 3 кастрычніка запланаваны тэледэбаты, заяўкі на ўдзел у якіх накіравалі кандыдаты Таццяна Караткевіч, Сяргей Гайдукевіч і Мікалай Улаховіч.

Прэзідэнцкая кампанія-2015 у Беларусі: ПЕРАДВЫБАРНАЯ АГІТАЦЫЯ
Прэс-канферэнцыя Таццяны Караткевіч
Сяргей Гайдукевіч адказвае на пытанні журналістаў
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына
Мікалай Улаховіч на сустрэчы з выбаршчыкамі
1 2 3 4      Наступная