2017 год у Мінску сапраўды асаблівы: любімы горад святкуе 950-годдзе. Напэўна, яго гісторыя пачалася раней, але першае дакументальна пацверджанае згадванне пра Мінск адносіцца да XI стагоддзя – згодна са старажытнай "Аповесцю мінулых гадоў" 3 сакавіка 1067 года адбылася легендарная бітва на рацэ Нямізе ў "Менску" паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў.
З нагоды знакавага юбілею ў сталіцы праходзяць сотні мерапрыемстваў, а галоўныя святкаванні адбудуцца ўжо зусім хутка – у Дні горада 8-10 верасня. Выдатная падстава прыехаць у Мінск і далучыцца да свята!
А пакуль запрашаем зрабіць фотапрагулку па летнім Мінску і выбраць мясціны, якія захочацца ўключыць ва ўласны спіс "варта ўбачыць".