Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 950-годдзе Мінска: фестывалі, вулічныя шоу, эксклюзіўныя экскурсіі, сюрпрызы і торт са славутасцямі – чым здзіўляла сталіца ў юбілейны Дзень горада

СВЯТА Ў ВЯЛІКІМ ГОРАДЗЕ: Мінск адзначыў 950-годдзе

СВЯТА Ў ВЯЛІКІМ ГОРАДЗЕ: Мінск адзначыў 950-годдзе
9 Врс 2017

Мінску – 950! Ва ўсякім разе, такі адлік горад вядзе ад першага летапіснага згадвання ў легендарнай "Аповесці мінулых гадоў". І хоць пакуль дакладна невядома, наколькі наш Мінск старэйшы, ён – несумненна – адзін з самых старажытных на беларускай зямлі, стаў героем эпахальных падзей і яркіх лёсаў. Сёння Мінск – у топ-15 буйнейшых гарадоў Еўропы, палітычны, дзелавы, культурны цэнтр краіны… Так, па волі гісторыі ён апынуўся сярод тых мегаполісаў, якія не выглядаюць старажытнымі або ўмела хаваюць узрост. Але дзякуючы і захаваным старажытным выдатным мясцінам, і ўражваючай пасляваеннай архітэктуры ХХ стагоддзя, і дынамічнаму сучаснаму жыццю Мінск набыў сваю асаблівую атмасферу, за якую яго любяць мінчане і ўсё больш цэняць госці.

І вядома, у юбілейныя Дні Мінска адчуць гэта мог кожны. Запоўненыя тысячамі людзей святочныя пляцоўкі, вуліцы і праспекты, дзясяткі падзей у розных кутках сталіцы, урачыстасці з удзелам ганаровых гасцей з гарадоў-пабрацімаў Мінска і не толькі – некалькі сутак горад жыў у рытме свята. Сімвалічна, што яго "сэрцам" стала менавіта гістарычная лакацыя – знакаміты фестываль "Мінск старажытны", дзе рэканструктары аднавілі гарадок XI-XII стагоддзяў з вежамі, месцам для спаборніцтваў і палатачным лагерам адразу некалькіх эпох, а галоўнае, перанеслі на стагоддзі таму – у гераічны, дзіўны Мінск…

А далей гараджан і гасцей чакала маштабная праграма з мноствам сюрпрызаў: Кубак паветраплавання ў небе над Мінскам, форум беларусаў свету, канцэрты і шоу, спартыўныя і экстрым-турніры, выстаўкі пад адкрытым небам і эксклюзіўныя экскурсіі па Мінску, гастранамічный фэст, прысвечаны хлебу, і самы салодкі падарунак гораду – арігынальны торт са знакамітасцямі "Мінск-950" вагой 270 кг!

Якім запомніцца 950-годдзе Мінска – у цэлай серыі святочных рэпартажаў з вуліц горада!

СВЯТА Ў ВЯЛІКІМ ГОРАДЗЕ: Мінск адзначыў 950-годдзе
Міжнародны кубак паветраплавання: у мінскае неба падняліся 35 аэрастатаў
Фестываль мастацтваў беларусаў свету сабраў прадстаўнікоў 17 краін у Мінску
Скульптурную кампазіцыю "Беларусам замежжа" адкрылі ў Мінску
Фестываль мастацтваў беларусаў свету сабраў прадстаўнікоў 17 краін у Мінску
1 2 3 4 5      Наступная