Адзін з самых актыўных этапаў парламенцкай выбарчай кампаніі-2016 – вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – стартаваў у Беларусі 3 ліпеня. Роўна 30 дзён адведзена на тое, каб грамадзяне, якія хочуць прадстаўляць выбаршчыкаў і непасрэдна ўдзельнічаць у заканатворчым працэсе, заявілі пра сябе.
У Беларусі ў патэнцыяльных кандыдатаў ёсць тры магчымасці для вылучэння ў дэпутацкі корпус: сабраць не менш як адну тысячу подпісаў выбаршчыкаў (з дапамогай зарэгістраванай ініцыятыўнай групы), атрымаць падтрымку сваёй палітычнай партыі або заручыцца згодай працоўнага калектыву (з выкананнем усіх арганізацыйных момантаў).
Рэгістрацыя кандыдатаў адбудзецца з 2 па 11 жніўня, і толькі пасля атрымання ў ЦВК пасведчання кандыдата прэтэндэнты на месца ў ніжняй палаце парламента змогуць пачаць агітацыю.