У гісторыі беларускай аўтаіндустрыі – новая знакавая дата: 17.11.2017 на пляцоўцы паміж Барысавам і Жодзінам афіцыйна адкрыўся завод "БелДжы". Унікальнае для краіны прадпрыемства-аўтамат поўнага цыкла зборкі, дзе плануюць выпускаць да 60 тысяч легкавых аўтамабіляў у год, створана ў кааперацыі з кітайскімі партнёрамі. У дзень запуску суперсучасная вытворчасць і першыя аўто, якія сышлі з канвеера, ацаніў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Падрабязнасці – у рэпартажы.