Вынікі конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" падвялі 9 лютага ў Палацы Рэспублікі. Запаветныя статуэткі атрымалі пераможцы ў 14 намінацыях. Журы конкурса на чале з народным артыстам Беларусі Анатолем Ярмоленкам аддало сваю перавагу групе "J:морс" у намінацыі "Лепшы калектыў выканаўцаў".
Упершыню ў гісторыі конкурса судзейская калегія галасавала ў рэжыме анлайн у канцэртнай зале Палаца Рэспублікі, дзе і праходзіла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. У дзвюх намінацыях пераможцаў вызначыў аргкамітэт конкурсу – "Мецэнат года" і "За ўклад у развіццё эстраднага музычнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь".
Пад заслону цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў V Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" была раскрыта галоўная інтрыга: лепшай кампазіцыяй 2016 года стала песня "Блізка" ў выкананні групы "J:морс" (словы і музыка Уладзіміра Пугача, аранжыроўка групы "J:морс").
Фота: Генадзь Жынкоў