IХ Фестываль "Камяніца" сабраў 16 верасня майстроў і прыхільнікаў беларускай і замежнай этнікі на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і быту. Хэдлайнерамі гэтага года стала ўкраінская электра-фолк група ONUKA, якая атрымала вядомасць дзякуючы арыгінальнаму музычнаму спалучэнню поп-электронікі і гучанню народных інструментаў, а таксама Theodor Bastard (Расія) і The Doox (Украіна). Акрамя таго, на open-air пляцоўцы разгарнуліся мастацкія і фотавыстаўкі, рамесны кірмаш з майстар-класамі ад народных умельцаў, фуд-корты з традыцыйнымі стравамі і напіткамі, дзіцячая зона...
Фота: Аксана Манчук