Фінальны этап Кубка свету сабраў 17-19 сакавіка ў "Мінск-Арэне" больш за 80 лепшых канькабежцаў планеты з 16 краін: у іх лік увайшлі пераможцы і прызёры розных этапаў чэмпіянату свету і Алімпійскіх гульняў-2018 у Пхёнчхане. Лідары беларускай зборнай выйшлі на дамашні лёд у трох відах праграмы: Марына Зуева выступіла на дыстанцыі 3000 м і прыняла ўдзел у мас-старце, Ігнат Галавацюк спаборнічаў у гонцы на 1000 м.
У першы дзень разыгралі 6 камплектаў узнагарод – у камандных гонках праследавання, а таксама ў мужчын на стаерскай дыстанцыі 5000 м. У заключны дзень адбыліся мужчынскія і жаночыя гонкі на 500 м, 1500 м, камандныя спрынты і мас-старт. Упершыню ў сваёй кар’еры на п’едэстал гонару Кубка свету паднялася беларуска Марына Зуева, якая заваявала сярэбраны медаль на дыстанцыі 3000 м, заняўшы 25-е месца ў агульным заліку (180 ачкоў).
Па выніках мінскага чэмпіянату ў агульным заліку Кубка свету 2017/2018 перамогу святкаваў алімпійскі чэмпіён Пхёнчхана нарвежац Хавард Лорэнтсэн: у гонцы на 500 м ён заняў трэцяе месца, але дзякуючы набраным ачкам (734) апярэдзіў бліжэйшых праследавацеляў – расіяніна Дзяніса Юскова (715) і свайго суайчынніка Свера Лундэ Педэрсэна (700). У жанчын лепшы рэзультат – у японкі Міха Такагі (1040), другое месца ў Марыт Ленстры з Нідэрландаў (770), а на трэцяй пазіцыі – японка Наа Кадайра (700).
Самыя відовішчныя моманты спаборніцкіх дзён і цырымоній узнагароджвання пераможцаў КС па канькабежным спорце – у рэпартажы з авала "Мінск-Арэны".
На фота: пераможца жаночай гонкі на 500 м – Караліна Эрбанава (Чэхія)