Таленавітыя і харызматычныя Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка – NaviBand з Беларусі – заваявалі сваё месца ў фінале "Еўрабачання-2017".
На галоўнай сцэне ў Кіеве ў другім паўфінале 11 мая ўпершыню ў гісторыі конкурсу гучала песня на беларускай мове. І як упэўнены самі артысты NaviBand, "Гісторыя майго жыцця" не толькі прынесла ім поспех у гледачоў, але і дапамагла крыху больш расказаць Еўропе і свету пра Беларусь, яе культуру, традыцыі і мову, якая, дарэчы, прызнана адной з самых меладычных на планеце.
Яшчэ раз у прамым эфіры "Еўрабачання-2017" група NaviBand выканае "Гісторыю майго жыцця" 13 мая: у фінале ў беларусаў – нумар 3.
Балеем за NaviBand!