Прадстаўнік Беларусі спявак IVAN выйшаў на сцэну "Еўрабачання-2016" у другім паўфінале 12 мая – з кампазіцыяй Help You Fly і эфектным галаграфічным нумарам. Аднак па выніках галасавання, на жаль, не ўвайшоў у спіс тых, хто будзе змагацца за галоўную ўзнагароду еўрасонга.
У другую дзясятку фіналістаў конкурсу прабіліся: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія. Раней месца ў першай дзясятцы самага папулярнага шоу Еўропы заваявалі: Азербайджан, Расія, Нідэрланды, Венгрыя, Харватыя, Аўстрыя, Арменія, Чэхія, Кіпр і Мальта. Па правілах "Еўрабачання", у фінале іх таксама чакаюць выканаўцы з краін Вялікай пяцёркі (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія) і пераможца мінулага года – прадстаўнік Швецыі.
Лепшыя моманты паўфіналу, яркія сапернікі беларускага канкурсанта IVANа і фанаты "Еўрабачання-2016" – у рэпартажы са Стакгольма...