На стадыёне Жааа Авеланжа ў сектары для кідання молата беларус Іван Ціхан – атлет з драматычным спартыўным лёсам, неверагоднай працаздольнасцю і загартаваным стальным характарам, які праз 8 гадоў вярнуўся на Гульні – заваяваў сваё алімпійскае серабро. У лепшай фінальнай спробе, пятай па ліку, Ціхан паказаў рэзультат 77 м 79 см.