Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, Беларусь і Кітай ужо шмат гадоў звязваюць дружалюбныя адносіны. Рэгулярны абмен візітамі на самым высокім узроўні, падобныя погляды і арыенціры на міжнароднай арэне, узаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва, інтарэс да мовы і культуры дзвюх краін… Усё гэта прывяло да ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, статус якога замацаваны афіцыйна. Сёння ў Паднябеснай працуюць сумесныя прадпрыемствы з вядучымі брэндамі беларускага машынабудавання (БелАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, МЗКЦ), а ў Беларусі рэалізуюцца дзясяткі інвестпраектаў з удзелам кітайскага капіталу – у энергетыцы, будаўніцтве, транспартнай інфраструктуры. У тым ліку і самыя маштабныя сумесныя ініцыятывы – стварэнне індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і вытворчасць легкавых аўтамабіляў Geely.
У рэпартажы – фотакадры з розных кропак Беларусі, дзе ажыццяўляюцца або паспяхова завершаны беларуска-кітайскія праекты…