Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску

100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску

100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску
27 Ліп 2015

Рамантычная "Вясельная феерыя "Закаханыя над горадам", прысвечаная 100-годдзю з дня шлюбу Марка Шагала і Бэлы Розенфельд, адбылася ў родным горадзе мастака – Віцебску. Муза аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў авангарда ХХ стагоддзя падарыла тое дзіўнае пачуццё палёту, якое прадвызначыла ўнікальны мастацкі погляд майстра. У далейшым у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе "Маё жыццё" Марк Шагал напісаў: "Доўгія гады яе каханне асвятляла ўсё, што я рабіў". Дарэчы, сёння на кінастудыі "Беларусьфільм" ствараецца анімацыйны фільм, прысвечаны юнацтву Шагала ў Віцебску. Сцэнарый, заснаваны на яго кнізе, аб'яднаў эпізоды жыцця, выявы знакамітых карцін, успаміны і роздумы…

Закаханыя Марк і Бэла пажаніліся 25 ліпеня 1915 года, у той час як у Еўропе бушавала кровапралітная Першая сусветная вайна. Праз стагоддзе ў родным горадзе, які быццам сышоў з палотнаў майстра, адбыўся сімвалічны іўдзейскі абрад шлюбу – хупа. Цудоўную цырымонію каля Дома-музея Марка Шагала правёў галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч. Ролі маладых выканалі артысты тэатра Яўген Лук'янаў і Аляксандра Шаўчэнка. А перад тым, як абмяняцца пярсцёнкамі, адна з самых рамантычных пар сусветнай гісторыі ў вясельнай карэце праехала па горадзе ад плошчы 1000-годдзя, дзе адбыўся захапляючы паветрана-цыркавы паказ.

Запамінальныя моманты рамантычнага юбілею – у фотагісторыі…

Фота Аляксандра Хітрова.

100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску
100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску

100-годдзе вяселля Марка Шагала і Бэлы Розенфельд у Віцебску
Папярэдняя       1 2