Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Врс 2016

ЦВК: Да першага дня датэрміновага галасавання ў электаральнай гонцы засталіся 488 кандыдатаў у дэпутаты

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да першага дня датэрміновага галасавання ў электаральнай гонцы засталіся 488 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такая інфармацыя размешчана сёння на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Першапачаткова рэгістрацыю прайшоў 521 кандыдат у дэпутаты, пазней яшчэ чацвёра абскардзілі свой кандыдацкі статус (трое былі зарэгістраваны па рашэннях судоў і яшчэ адзін - па рашэнні абласной камісіі). У адносінах да аднаго кандыдата было прынята рашэнне аб адмене рэгістрацыі ў сувязі з тым, што ён не захацеў на перыяд выбараў пайсці ў водпуск, як гэтага патрабуе заканадаўства. Іншыя ўдзельнікі парламенцкай кампаніі (іх 36) знялі свае кандыдатуры па ўласным жаданні, назваўшы ў якасці асноўных прычын праблемы са здароўем, сямейныя нюансы і асаблівасці работы.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. Датэрміновае галасаванне стартавала сёння ў 10.00 і прадоўжыцца да 19.00 10 верасня. Прагаласаваць папярэдне могуць выбаршчыкі, якія ў асноўны дзень выбараў не будуць знаходзіцца па месцы жыхарства. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца. У тым ліку прагаласаваць датэрмінова (па мясцовым часе) могуць беларускія грамадзяне, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына тлумачыла, што ў выпадку зняцця кандыдатуры патэнцыяльнага дэпутата з электаральнай гонкі ў перыяд датэрміновага галасавання змяненні ў бюлетэнь для галасавання ўносяцца рукапісным спосабам. Насупраць прозвішча кандыдата ў бюлетэні ўчастковая камісія павінна напісаць слова "выбыў". "Перадрукоўваць бюлетэні мы не можам, няма на гэта часу, і гэта дорага, тым больш што ў нас кандыдат у дэпутаты наогул не абмежаваны часам - ён можа зняць сваю кандыдатуру і напярэдадні 11 верасня, і ў дзень выбараў", - расказала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі