24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі не змаглі прабіцца ў васьмёрку лепшых каманд алімпійскага турніру ў Ванкуверы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Два першыя перыяды процістаяння Беларусі і Швейцарыі завяршыліся з лікам 1:1. У трэцім ні адной з каманд не ўдалося паразіць вароты саперніка. Па булітах перамагла зборная Швейцарыі.
Шайбы ў беларусаў на рахунку Аляксея Калюжнага і Канстанціна Захарава.-0-
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|