3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў са 100-годдзем з дня ўтварэння беларускай міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята сімвалізуе павагу да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС. Адзначаючы векавы юбілей, мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, аддаём належнае подзвігу ўсіх, хто самааддана змагаўся са злачыннасцю, - гаворыцца ў віншаванні. - Выбраўшы нялёгкую і мужную прафесію, вы прысвяцілі сябе адказнай і высакароднай місіі - абароне інтарэсаў грамадства, жыцця і спакою грамадзян. Перакананы, застаючыся вернымі прысязе, вы з гонарам выканаеце свой абавязак".
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам органаў унутраных спраў - людзям, якія беззапаветна служылі Айчыне. Сёння ўжо новае пакаленне супрацоўнікаў забяспечвае правапарадак у краіне і прадаўжае іх справу, упісваючы новыя слаўныя старонкі ў гісторыю Беларусі.
Прэзідэнт пажадаў усім супрацоўнікам міліцыі, іх родным і блізкім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і поспехаў у служэнні на карысць Радзімы.