15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плывец Ігар Бокій чацвёрты раз стаў чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускі атлет паказаў лепшы рэзультат сярод фіналістаў у вырашальным заплыве на дыстанцыі 50 м вольным стылем у катэгорыі S13. Спрынтарскую дыстанцыю ён праплыў за 23,44 сек, устанавіўшы рэкорд Паралімпіяды. Другое месца зянаў Карлас Фарэнберг з Бразіліі 24,17 сек. Бронзавы медаль заваяваў Музафар Турсунхаджаеў з Узбекістана - 24,21 сек.
Раней Ігар Бокій перамагаў у Рыа на дыстанцыях 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем і 400 м вольным стылем. Таксама на яго рахунку бронзавая ўзнагарода ў фінальным заплыве 100 м брасам.
Залатая ўзнагарода Ігара Бокія стала восьмай у скарбонцы беларускай зборнай (шэсць залатых і дзве бронзавыя ўзнагароды), якая займае 14-е месца ў медальным заліку Гульняў. Летняя Паралімпіяда ў Рыа-дэ-Жанэйра завершыцца 18 верасня.