Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Лют 2017

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у Беларусі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць 12 лютага ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прыехаць у Беларусь без візы змогуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта спрыяльныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у адносінах да беларускіх грамадзян. Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у БеларусіАбавязковай умовай з'яўляецца прыбыццё праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе дзеючы пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, для выезду за мяжу, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра, што дзейнічае ў Беларусі.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у БеларусіБязвізавае знаходжанне ў Беларусі на працягу пяці сутак не запатрабуе ад іншаземцаў выканання дадатковых фармальнасцей - ім не патрэбна будзе рэгістравацца ў органах унутраных спраў.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у БеларусіДля грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у БеларусіБязвізавы ўезд іншаземцаў у Беларусь не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць з расійскіх аэрапортаў, а таксама збіраюцца вылецець у аэрапорты Расіі (гэтыя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Абмежаванняў на колькасць паездак у Беларусь для іншаземцаў пасля ўвядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму няма.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін пачаў дзейнічаць у БеларусіМіністэрства спорту і турызму прагназавала пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму павелічэнне патоку турыстаў на 20 працэнтаў. Перш за ўсё Мінспорту арыентуецца на краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Персідскага заліва. Сваю поўную падтрымку рашэння Беларусі запусціць пяцідзённы бязвізавы рэжым выказала Сусветная турысцкая арганізацыя (ЮНВТО). Гэта мера накіравана на бесперашкоднае перамяшчэнне і прыцягненне турыстаў, асабліва тых, хто наведвае краіну з дзелавымі паездкамі, адзначае ЮНВТО. Спрашчэнне візавага рэжыму адносіцца да ліку найбольш эфектыўных стратэгій для стымулявання развіцця турызму ў рэгіёне або ў краіне, і ў ЮНВТО ўпэўнены, што ў турыстычным сектары ў Беларусі адбудуцца пазітыўныя змяненні.

Каля 100 іншаземцаў ужо скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь без візы

У першыя дні бязвізавага рэжыму ў Беларусь найбольш актыўна едуць немцы і італьянцы

 У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі