Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Ліп 2016

НАК Беларусі назваў склад на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАК Беларусі назваў склад на XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. У зборнай краіны - 123 спартсмены і 57 трэнераў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

За медалі Рыа-2016 пазмагаюцца тытулаваныя беларускія алімпійцы: чэмпіёны папярэдніх Гульняў Кацярына Карстэн (акадэмічнае веславанне) і Максім Мірны (тэніс), сярэбраны прызёр Аляксандра Герасіменя (плаванне), бронзавыя медалісты Юлія Бічык (акадэмічнае веславанне), Марына Літвінчук і Вольга Худзенка (абедзве - веславанне на байдарцы), Іван Ціхан (лёгкая атлетыка).

Для двухразовай алімпійскай чэмпіёнкі Кацярыны Карстэн Алімпіяда стане сёмай у кар'еры. У спаборніцтве лодак-адзіночак беларуска атрымлівала бліскучыя перамогі на Гульнях у Атланце-1996 і Сіднеі-2000, заваявала серабро ў Афінах-2004 і бронзу ў Пекіне-2008. У гонцы парных чацвёрак узнімалася ў складзе каманды СНД на трэцюю прыступку п'едэстала ў Барселоне-1992.

У якасці трэнера будзе працаваць у Рыа сцяганосец беларускай дэлегацыі алімпійскі чэмпіён у кулявой стральбе Сяргей Мартынаў. Таксама ў ролі настаўнікаў выступяць медалісты Гульняў Сяргей Смаль (вольная барацьба) і Ігар Басінскі (кулявая стральба).

З поўным складам алімпійскай зборнай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце НАК Беларусі.

Адкрыццё XXXI летніх Алімпійскіх гульняў адбудзецца 5 жніўня на знакамітым стадыёне "Маракана". Першыя медалі Гульняў будуць разыграны 6 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі