Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Снж 2015

Лукашэнка вызначыў задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі 18 снежня падпісаў указ нумар 504 "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніком дзяржавы вызначаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы ўрада Беларусі і Нацыянальнага банка ў якасці важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016 год, сярод якіх забеспячэнне тэмпаў росту да ўзроўню 2015 года:

валавога ўнутранага прадукту не менш як 100,3 працэнта;

прадукцыйнасці працы не менш як 101,5 працэнта;

экспарту тавараў і паслуг не менш як 103,5 працэнта;

рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва не менш як 100,5 працэнта.

Савету Міністраў даручана вызначыць ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы кіраўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або ў статутных фондах якіх 50 працэнтаў і больш акцый належыць дзяржаве, акрамя мікраарганізацый і арганізацый з удзелам замежнага капіталу. Пры гэтым не дапускаецца давядзенне арганізацыям іншых паказчыкаў, а таксама давядзенне паказчыкаў арганізацыям, не названым ва ўказе.

Савету Міністраў пастаўлена задача забяспечыць да 1 сакавіка 2016 года распрацоўку арганізацыямі дэталёвага плана мер па зніжэнні затрат на вытворчасць тавараў (работ, паслуг) на 2016 год. Як адзначылі ў прэс-службе, рэалізацыя мер па забеспячэнні макраэканамічнай стабільнасці дасць магчымасць знізіць уплыў ад неспрыяльнай знешнеэканамічнай кан'юнктуры і забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё Беларусі.Лукашэнка вызначыў задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі