Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2017

Лукашэнка разлічвае на стварэнне больш магутнай гандлёва-эканамічнай базы адносін Беларусі і Казахстана

Лукашэнка разлічвае на стварэнне больш магутнай гандлёва-эканамічнай базы адносін Беларусі і Казахстана

29 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на стварэнне больш магутнай гандлёва-эканамічнай базы адносін Беларусі і Казахстана. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у вузкім складзе з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нарэшце мы пачынаем пераадольваць спад у нашых гандлёва-эканамічных адносінах. Ваш візіт паслужыць таму, каб мы маглі нарасціць тавараабарот, і ў нас для гэтага ўсё ёсць", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Нашы спецыялісты, члены ўрада, якія тут прысутнічаюць, прапануюць нам варыянты. Ёсць добрыя напрацоўкі. Калі мы згодзімся з гэтымі прапановамі, гэта будзе значны крок наперад да стварэння больш магутнай гандлёва-эканамічнай базы нашых адносін", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка разлічвае на стварэнне больш магутнай гандлёва-эканамічнай базы адносін Беларусі і КазахстанаШто датычыцца сферы палітыкі і дыпламатыі, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў поўнае супадзенне поглядаў бакоў. "Мы падтрымліваем адзін аднаго ўсюды і заўсёды. Мы самыя блізкія дзяржавы. Я ўчора, прымаючы пасла Казахстана (ён вельмі шмат зрабіў для развіцця адносін), дзякаваў яму і гаварыў аб тым, што бліжэй, чым тры дзяржавы, якія стварылі Еўразійскі эканамічны саюз, сёння наогул на планеце няма. І мы павінны гэту дружбу і наша супрацоўніцтва ўмацоўваць, падводзячы пад яго магутную эканамічную базу. Мы да гэтага гатовы", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што Нурсултан Назарбаеў заўсёды душэўна гаворыць пра Беларусь і яе народ, аддае даніну павагі беларусам за тое, што яны зрабілі, калі абодва народы жылі ў адной дзяржаве. "Цяпер мы незалежныя суверэнныя дзяржавы. І наша любоў і павага да казахстанцаў менш не стануць. Мы заўсёды рады таму, як развіваецца Казахстан", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён, у прыватнасці, адзначыў поспехі ў развіцці сталіцы Казахстана Астаны, яе горадабудаўнічыя дасягненні. "Сапраўды, цяперашняе пакаленне на чале з вамі збудавала помнік казахстанцам, які застанецца на вякі. Мы вельмі многае бяром у вас у будаўніцтве, шмат чаму вучымся, некаторыя элементы пераносім у Беларусь", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі