Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Ліс 2023

Лукашэнка падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з Венесуэлай

Лукашэнка падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з Венесуэлай

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, міністрам планавання Рыкарда Менендэсам падкрэсліў неабходнасць інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне прыемна з вамі сустракацца. Мы даўно ведаем адзін аднаго, вы добра ведаеце Беларусь, - сказаў у пачатку сустрэчы беларускі лідар. - Мы пачыналі з нуля ў часы жыцця нашага агульнага сябра Уга Чавеса. Нямала зрабілі, але не па нашай віне - Беларусі і Венесуэлы - адбылася пэўная паўза ў нашых адносінах. Яны былі, гэтыя адносіны, але не такія інтэнсіўныя".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, на шчасце, тыя напрамкі, якія былі вызначаны раней, удалося не страціць і цяпер ім неабходна надаць новы імпульс.

Прэзідэнт прапанаваў правесці рэвізію ўсіх сумесных праектаў, выключыўшы ўсё неактуальнае і дабавіўшы пры неабходнасці новыя напрамкі і сферы супрацоўніцтва, і тым самым абнавіць тую дарожную карту, якая была вызначана раней.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі