Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Крс 2016

Лукашэнка: Беларусь гатова прыняць самы актыўны ўдзел у аднаўленні эканомікі Афганістана

Лукашэнка: Беларусь гатова прыняць самы актыўны ўдзел у аднаўленні эканомікі Афганістана

14 красавіка, Стамбул /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прыняць самы актыўны ўдзел у аднаўленні эканомікі Афганістана. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Стамбуле на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Афганістана Абдулой Абдулой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў задаволенасць добрым узроўнем дыпламатычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Афганістанам. Ён адзначыў, што ў размовах з прэзідэнтамі Туркменістана і Таджыкістана часта ўзнімалася тэма таго, як і чым жыве Афганістан, якое ў яго будучае. "Яны мяне заўсёды пераконвалі ў тым, што Афганістан жыве і развіваецца. І я рабіў для сябе выснову, што ў Афганістане нам заўсёды знойдзецца шмат мірнай работы", - сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у выніку пэўных гістарычных абставін Беларусь адчувае сваю адказнасць перад афганскім народам. "Мы гатовы да супрацоўніцтва з Афганістанам па ўсіх напрамках. Забароненых тэм абсалютна няма", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Ён прапанаваў Афганістану стварыць неабходную для развіцця супрацоўніцтва нарматыўна-прававую базу, заключыўшы класічныя пагадненні, напрыклад, аб узаемнай падтрымцы і абароне інвестыцый, а таксама вызначыць 3-4 фундаментальныя праекты. "Будзем рухацца ў такім напрамку, а пасля гэтых праектаў з'явяцца дзясяткі іншых. Упэўнены, што вы будзеце супрацоўнічаць з намі з вялікім інтарэсам, - сказаў Прэзідэнт. - Аднаўленне вашай краіны, развіццё Афганістана запатрабуе ўсяго таго, што ёсць у Беларусі. І мы гатовы да супрацоўніцтва, стварэння сумесных вытворчасцей, у тым ліку на тэрыторыі Афганістана, той тэхнікі, якая вам будзе патрэбна".

Кіраўнік беларускай дзяржавы прапанаваў вызначыць з кожнага боку адказных за развіццё беларуска-афганскага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі лічыць магчымым развіваць супрацоўніцтва з Афганістанам, выкарыстоўваючы тую базу, якая напрацавана ва ўзаемадзеянні Беларусі з суседнімі з Афганістанам краінамі. "Але гэта не выключае магчымасці пераносу сумеснай вытворчасці непасрэдна ў Афганістан", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Абдула Абдула выказаў надзею, што бакі змогуць паспяхова працаваць разам і пашыраць узаемавыгаднае партнёрства. "Згодны, што паміж нашымі краінамі існуюць цудоўныя магчымасці для гандлю і інвестыцый", - сказаў ён.

З боку Абдулы Абдулы таксама знайшла падтрымку прапанова кіраўніка беларускай дзяржавы аб стварэнні нарматыўна-прававой базы супрацоўніцтва і вызначэнні шэрага ключавых праектаў для рэалізацыі на пачатковым этапе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі