6 кастрычніка, Самарканд /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан маюць вялікі патэнцыял для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, прэм'ер-міністрам краіны Шаўкатам Мірзіяевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы крыху адсталі ў адносінах, у эканоміцы. Упэўнены, што ў бліжэйшы час - год, два, тры - мы абавязкова адыдзем ад гэтага смешнага тавараабароту. У нас ёсць велізарны патэнцыял. Мы маем патрэбу ў вас, вы маеце патрэбу ў нашай эканоміцы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы дамовімся і вызначым рамкі нашага афіцыйнага візіту, калі вы сфарміруеце ўрад, праведзяце прэзідэнцкія выбары".
Прэзідэнт расказаў, што сёння павінен быў пачацца яго афіцыйны візіт ва Узбекістан. "Я загадзя не думаў і не падбіраў гэты момант. Толькі сёння ў самалёце адкрыў і паглядзеў: дык мы ж 6-8 кастрычніка збіраліся сустрэцца тут з Ісламам Абдуганіевічам і абмеркаваць нашы праблемы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, гэты візіт не такім павінен быў быць, але жыццё ідзе і прадаўжаецца. Наша з вамі задача - зрабіць так, каб узбекскі і беларускі народы мелі дастойныя ўзаемаадносіны. І мы гэта зробім. Гэта будзе добрай для яго памяццю".
У сваю чаргу Шаўкат Мірзіяеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прыезд у Самарканд і тую шчырую падтрымку, якую кіраўнік дзяржавы і Беларусь аказваюць Узбекістану. "Беларусь - гэта наш надзейны, шчыры, даўні партнёр, дружалюбная краіна, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Той тавараабарот, які сёння паміж намі існуе, не задавольвае ні вас, ні нас. Мы павінны знайсці тыя агульныя падыходы, каб ён вырас".