Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Снж 2015

Годам культуры плануецца аб'явіць у Беларусі 2016 год

Годам культуры плануецца аб'явіць у Беларусі 2016 год

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыхтуецца праект указа аб аб'яўленні ў Беларусі 2016 года Годам культуры. Аб гэтым паведаміла 22 снежня ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

"З ініцыятывай аб'явіць 2016 год Годам культуры выступілі ў першую чаргу творчыя работнікі. Гэта ініцыятыва не столькі Міністэрства культуры Беларусі, колькі прадстаўнікоў творчых саюзаў", - сказала Ірына Дрыга.

Надыходзячы год у сферы культуры - год знакавых юбілеяў, падкрэсліла першы намеснік міністра культуры. Гэта і 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, юбілеі Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, яшчэ многіх беларускіх літаратараў. Гэта юбілейны год для фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" - яму 25 гадоў. Кожная з гэтых падзей, кожная з гэтых персон заслугоўваюць таго, каб выбудоўваць комплексы мерапрыемстваў, лічыць Ірына Дрыга.

Так, адной з першых знакавых падзей цыкла мерапрыемстваў памяці Уладзіміра Мулявіна стане канцэрт 12 студзеня - у дзень нараджэння знакамітага беларуса ў Белдзяржфілармоніі. Рыхтуецца і праект пад творчым кіраўніцтвам жонкі Уладзіміра Мулявіна - Святланы Пенкінай. Гэта будзе арыгінальная праграма, аўтарскі вечар, знаёмства з творамі, якія былі напісаны самім музыкантам. Плануецца паказ спектакля "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага і рок-оперы "Песня пра долю" Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі.

У будучым годзе запланавана шмат мерапрыемстваў да юбілею Максіма Багдановіча, дадала першы намеснік міністра. Пройдуць розныя акцыі, як напрыклад, "Чытаем Багдановіча разам".

У 2016 годзе будзе актуальна тэма папулярызацыі беларускага мастацтва, яркіх імён беларускай культуры. Будуць адкрыты некаторыя аб'екты культуры пасля рэстаўрацыі. У Слуцку плануецца ўстанавіць помнік легендарнай княгіні Настассі Слуцкай.

Новым зместам будуць напаўняцца праекты, якія праводзяцца ў Беларусі не першы год. Так, ужо распрацавана і перададзена на зацвярджэнне кіраўніка дзяржавы новая канцэпцыя "Славянскага базару". "Чырвонай ніткай праходзіць тэма падвядзення творчых вынікаў, вызначэння новых перспектыў развіцця фестывалю. На свяце плануецца прысутнасць многіх зорак, будзе прадстаўлена творчасць лаўрэатаў фестывалю розных гадоў. Рыхтуюцца і сюрпрызы, якія падкрэсліваюць статус фестывалю, яго ролю, значэнне ў развіцці не толькі беларускай культуры (фестываль, бясспрэчна, з'яўляецца сімвалам Беларусі), але і яго ўклад у развіццё сусветнага музычнага мастацтва", - адзначыла Ірына Дрыга.

"Культура - паняцце шматслойнае, якое значыць яшчэ і выхаванне. Таму будуць праходзіць мерапрыемствы, што закрануць культуру парадку на зямлі, культуру на вытворчасці і ў чалавечых адносінах", - падкрэсліла першы намеснік міністра культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі