11 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі і Турцыі шмат сфер для перспектыў сумеснага супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што шчаслівы наведаць Беларусь, і звярнуў увагу, што Турцыя была першай дзяржавай, якая прызнала незалежнасць Беларусі.
"Што датычыцца нашых будучых адносін, то ёсць шмат сфер, асабліва ў эканоміцы, каб працаваць разам", - адзначыў Прэзідэнт Турцыі. Ён таксама канстатаваў, што з улікам дзесяцімільённага насельніцтва Беларусі і васьмідзесяцімільённага насельніцтва Турцыі атрымліваецца 90 млн чалавек, гэта нямала. Паводле слоў Рэджэпа Таіпа Эрдагана, гэта лічба сведчыць, што разам можна вельмі шмат зрабіць, асабліва для эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Турцыяй.
Нягледзячы на некаторы спад беларуска-турэцкага тавараабароту за апошнія тры гады, Прэзідэнт Турцыі ўпэўнены ў добрых перспектывах яго нарошчвання.