Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Чэр 2015

Браты Багдановічы заваявалі золата на Еўрапейскіх гульнях у Баку

Браты Багдановічы заваявалі золата на Еўрапейскіх гульнях у Баку

15 чэрвеня, Менчэгір /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы заваявалі першае золата для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях. На вяслярным канале ў Менчэгіры беларусы выйгралі фінальны заезд у каноэ (С2) на дыстанцыі 1000 м з рэзультатам 3 мін 34,412 сек, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу ўсёй дыстанцыі будучыя пераможцы трымаліся ў цені, а на фінішы зрабілі вырашальны рывок, які дазволіў ім абысці расіян Ілью Пярвухіна і Аляксея Каравашкава, якія занялі другое месца (3 мін 34,453 сек), і бронзавых прызёраў на дыстанцыі 1000 м у каноэ-двойцы немцаў Петэра Крэчмера і Міхаэля Мюлера (3 мін 34,982 сек). Для зборнай Беларусі перамога братоў Багдановічаў адкрыла лік залатых медалёў на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Браты Багдановічы заваявалі золата на Еўрапейскіх гульнях у БакуБронзавую ўзнагароду для беларускай каманды на Еўрагульнях крыху раней на вяслярным канале ў Менчэгіры заваяваў экіпаж байдаркі-двойкі (К2) на дыстанцыі 1000 м Віталь Бялько і Раман Петрушэнка. Стаўшы трэцімі, беларусы паказалі рэзультат 3 мін 13,584 сек. Золата ў актыве венграў Золтана Камерэра і Тамаша Шалаі (3 мін 11,681 сек), серабро ў нямецкага экіпажа Макса Рэндшміта і Маркуса Гроса (3 мін 12,034 сек).

Браты Багдановічы заваявалі золата на Еўрапейскіх гульнях у БакуУ першым фінале панядзелка прадстаўнік зборнай Беларусі Алег Юрэня сярод мужчынскіх байдарак-адзіночак (К1) на 1000 м з рэзультатам 3 мін 30,851 сек заняў пятае месца. Чэмпіёнам стаў немец Макс Хоф, які паказаў рэзультат 3 мін 28,205 сек. Серабро ў партугальца Фернанда Пімента (3 мін 28,421), уладальнікам бронзы стаў датчанін Рэнэ-Хольтэн Поўльсэн (3 мін 28,863 сек).

Браты Багдановічы заваявалі золата на Еўрапейскіх гульнях у БакуБеларус Максім Пятроў на каноэ-адзіночцы (С1) на дыстанцыі 1000 м заняў пятае месца з рэзультатам 3 мін 55,513 сек. Золата ў нямецкага весляра Себасцьяна Брэндэля (3 мін 50,147 сек), уладальнікам серабра стаў француз Максім Фукса (3 мін 51,110 сек), бронзавы медаль у актыве венгра Ацілы Вайда (3 мін 51,920 сек).

Усяго на Еўрапейскіх гульнях у веславанні на байдарках і каноэ знойдуць сваіх уладальнікаў 15 камплектаў узнагарод. Пяць з іх сёння, а астатнія - 16 чэрвеня. Сёння акрамя пяці фіналаў адбудуцца папярэднія і паўфінальныя спаборніцтвы ў розных класах лодак на дыстанцыі 200 м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі