Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Лют 2015

Беларуска Дар'я Блашко выйграла спрынт дзяўчат на ЮЧС па біятлоне ў "Раўбічах"

Беларуска Дар'я Блашко выйграла спрынт дзяўчат на ЮЧС па біятлоне ў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Блашко прынесла беларускай камандзе першую ўзнагароду, і адразу вышэйшай вартасці, чэмпіянату свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, які праходзіць у спарткомплексе "Раўбічы". Сёння беларуска перамагла ў спрынтарскай гонцы дзяўчат (да 19 гадоў) на 6 км з двума агнявымі рубяжамі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дар'я, якая стартавала пад 21-м нумарам, вельмі ўпэўнена выступала ў скарацечнай дысцыпліне. Ёй удалося злучыць хуткае перамяшчэнне па дыстанцыі і беспамылковую стральбу. Прычым і на "лёжцы", і на "стойцы" 19-гадовая беларуска не страчвала лішніх секунд, дзейнічаючы як вопытная спартсменка. Пасля першага візіту на стрэльбішча яна займала трэцюю пазіцыю, а пасля другога захапіла лідарства, якое нікому не аддала. Яе пераможны час 16 мін 26,4 сек. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў стала аўстрыйка Юлія Швайгер. Яна таксама не зрабіла промаху на агнявых рубяжах, але прайграла пераможцы 5,5 сек. Нарвежка Інгрыд Ландмарк Тандрэвалд з адным промахам замкнула прызавую тройку (+6,2 сек). Для спартсменкі са Скандынавіі гэта ўжо другая ўзнагарода чэмпіянату пасля серабра індывідуальнай гонкі дзяўчат на 10 км.

Беларуска Дар'я Блашко выйграла спрынт дзяўчат на ЮЧС па біятлоне ў "Раўбічах"Што датычыцца Дар'і Блашко, то ў гэтым сезоне яна ўжо выступала сярод дарослых біятланістак на этапах Кубка IBU. Да яе медальнага поспеху лепшым рэзультатам беларускіх страляючых лыжнікаў у першыя два дні чэмпіянату было 6-е месца Віктара Крыўко ў індывідуальнай гонцы юніёраў (да 21 года) на 15 км.

Рэальныя шанцы на траплянне ў лік прызёраў сённяшняга дзявочага спрынту мелі яшчэ дзве беларускія спартсменкі з чатырох. Дзінара Алімбекава, якая ішла на дыстанцыю ў апошняй групе пад 73-м нумарам, паказала ідэальную работу на агнявых рубяжах. Пасля другой стралковай сесіі яна займала прамежкавае другое месца следам за сяброўкай па камандзе Дар'яй Блашко, аднак не змагла ўтрымаць гэтай перавагі, спыніўшыся за крок ад п'едэстала на 4-й пазіцыі (+11,1 сек). Адзін промах на першай "лёжцы" Ганны Сола перашкодзіў гэтай біятланістцы ўключыцца ў барацьбу за ўзнагароды. Да апошніх метраў дыстанцыі яна спрабавала навярстаць упушчанае, але ўсё, што змагла зрабіць, гэта падзяліць 5-е месца з расіянкай Лізаветай Каплінай. Абедзве яны прайгралі пераможцы 17,6 сек, прычым Капліна таксама не закрыла адну мішэнь. Чацвёртая прадстаўніца Беларусі ў гонцы Хрысціна Мазурына пры двух промахах стала 25-й (+1 мін 55,2 сек). Увесь квартэт гаспадынь трасы заваяваў права выступіць у гонцы праследавання на 7,5 км, якая ў дзяўчат пройдзе 22 лютага.

Сёння ж узнагароды спрынту на 7,5 км разыграюць спартсмены юнацкай узроставай групы (да 19 гадоў). Беларусь будуць прадстаўляць Антон Смольскі (13-ы стартавы нумар), Раман Шынкевіч (40), Вадзім Радзюк (54) і Павел Паплаўскі (77).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі