Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Лют 2010

Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын стаў алімпійскім чэмпіёнам

Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын стаў алімпійскім чэмпіёнам
Аляксей Грышын у Ванкуверы фота

26 лютага, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын стаў алімпійскім чэмпіёнам у спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале па суме дзвюх спроб ён паказаў лепшы вынік 248,41 бала (120,58+127,83). Гэта яго другая алімпійская ўзнагарода - да гэтага ён быў бронзавым прызёрам Алімпіяды-2002 у Солт-Лейк-Сіці.

Серабро заваяваў амерыканец Джэрэт Пітэрсан - 247,21 бала (118,59+128,62), а бронза дасталася кітайскаму спартсмену Лю Чжонгіну - 242,53 (119,91+122,62).

Беларус Цімафей Слівец заняў 9-е месца - 225,58 (115,84+109,74), а Дзмітрый Дашчынскі апынуўся на 11-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе - 215,68 (86,95+128,73).

Зборная Беларусі пасля перамогі фрыстайліста Аляксея Грышына ў лыжнай акрабатыцы ўзнялася на 15-е месца ў агульнакамандным медальным заліку ХХI зімовых Алімпійскіх гульняў.

Адзначым, што Аляксей Грышын прынёс Беларусі першае золата зімовых Алімпіяд. Новаспечанаму алімпійскаму чэмпіёну 30 гадоў, і для яго гэта былі ўжо чацвёртыя Алімпійскія гульні. У 2002 годзе ў амерыканскім Солт-Лейк-Сіці Аляксей Грышын стаў бронзавым прызёрам, у Турыне-2006 спыніўся за крок ад п'едэстала гонару, заняўшы чацвёртае месца, а ў Нагана-98 быў восьмы. Акрамя гэтых дасягненняў у яго актыве ёсць і ўзнагароды чэмпіянатаў свету: у 2001 годзе ён выйграў сусветнае першынство, у 2003-м быў сярэбраным прызёрам, а ў 2005 годзе стаў уладальнікам бронзы. Акрамя таго, ён не раз станавіўся пераможцам і прызёрам на этапах Кубка свету. Аляксей Грышын - заслужаны майстар спорту, ён прадстаўляе Рэспубліканскі цэнтр фізвыхавання і спорту. Яго трэніруе Мікалай Казека, які ўзначальвае нацыянальную зборную Беларусі па фрыстайлу.

Акрамя ўзнагароды вышэйшай пробы ў актыве беларусаў у Ванкуверы яшчэ два медалі, заваяваныя біятланістамі. Сяргей Новікаў стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы на 20 км, а Дар'я Домрачава стала ўладальніцай бронзы ў гонцы на 15 км.

Першае месца ў медальным заліку Ванкувера-2010 у амерыканскіх алімпійцаў - 32 медалі (8 залатых, 12 сярэбраных і 12 бронзавых), у спартсменаў Германіі 26 узнагарод (8, 11, 7), у прадстаўнікоў Нарвегіі - 19 (7, 6, 6), а ў канадцаў - 16 (8, 6, 2). Усяго ўзнагароды гэтай Алімпіяды заваёўвалі атлеты 25 краін.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі