10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Іван Брынза 10 кастрычніка заваяваў сярэбраную ўзнагароду Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе ў веславанні акадэмічным у заездзе лодак-адзіночак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
У фінале беларус паказаў час 1 мін 32,84 сек. Золата заваяваў украінскі вясляр Іван Цішчанка, бронза ў аўстралійца Кормака Кенэдзі-Леверта.
17-гадовы Іван Брынза нарадзіўся ў Шклове. Лепшы вынік сезона - другое месца на юнацкім чэмпіянаце Еўропы-2018, у кар'еры - чацвёртае месца на юнацкім чэмпіянаце свету-2018.
На рахунку беларускай зборнай цяпер тры медалі: два залатыя ў дзюдаіста Арцёма Коласава і сярэбраны ў весляра Івана Брынзы.