3 жніўня, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Беларускі стралок Сяргей Мартынаў заваяваў першы для беларусаў залаты медаль Алімпіяды-2012. Увогуле гэта трэці медаль у актыве беларускай алімпійскай зборнай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сённяшніх спаборніцтвах майстроў стральбы з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў лежачы на 50 м 44-гадоваму беларусу не было роўных. У кваліфікацыйным турніры ён атрымаў безагаворачную перамогу, устанавіўшы новы сусветны рэкорд - 600 ачкоў. У фінальным раўндзе спаборніцтваў Сяргей Мартынаў зноў быў намнога мацнейшы за сваіх апанентаў, яшчэ раз палепшыўшы сусветнае дасягненне з сумай 705,5 бала.
Другое месца заняў бельгіец Ліанэль Кокс - 701,2 ачка, а бронзу заваяваў славенскі стралок Райманд Дзебевец - 701,0 бала.
Гэта ўжо трэцяя алімпійская ўзнагарода вопытнейшага беларускага стралка - да гэтага ён двойчы заваёўваў бронзавыя медалі ў Сіднеі-2000 і Афінах-2004. Усяго ён прымаў удзел у шасці Алімпіядах, прычым на чатырох з іх трапляў у фіналы. Акрамя алімпійскіх узнагарод у Сяргея Мартынава два званні чэмпіёна планеты (2006, 2010) і золата еўрапейскага першынства 1997 года.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|