Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Чэр 2017

Беларусь разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Беларусь разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сур'ёзна разглядаем В'етнам як плацдарм для нашага замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі і сумеснага выхаду з вырабленай прадукцыяй і паслугамі ў краіны АСЕАН", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да бізнес-супольнасці.

Для больш цеснага ўзаемадзеяння паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і бізнес-асацыяцыямі В'етнама Прэзідэнт прапанаваў падумаць над стварэннем сумеснага дзелавога савета для штодзённай арганізацыйнай і практычнай работы.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам форуму рэзультатыўнай работы, плённых перагавораў і паспяховых камерцыйных дамоўленасцей.

Адкрыццё Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму ў МінскуУдзельнікамі мерапрыемства сталі амаль 200 чалавек, палавіна з якіх - прадстаўнікі дзелавых колаў В'етнама. У час форуму беларускі бок прэзентаваў экспартны і прамысловы патэнцыял з адлюстраваннем існуючых магчымасцей для бізнесу ў кантэксце пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і В'етнамам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі