Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Май 2015

Беларусь і Кітай падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве

Беларусь і Кітай падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай падпісаны па выніках афіцыйных перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў Мінску. Подпісы пад дагаворам паставілі кіраўнікі дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дакуменце адзначаецца, што паглыбленне дружалюбных сувязей і ўмацаванне прававой асновы адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем адпавядаюць карэнным інтарэсам дзвюх дзяржаў і народаў, рэальным патрэбнасцям сучаснага развіцця двухбаковых адносін і садзейнічаюць падтрыманню міру, бяспекі, стабільнасці ў рэгіёне Еўразіі.

Бакі дамовіліся ўсебакова ўмацоўваць узаемны давер і стратэгічнае ўзаемадзеянне, падтрымліваць выбраныя кожным з іх у адпаведнасці са сваімі ўнутранымі ўмовамі шляхі і мадэлі развіцця, аказваць узаемную падтрымку пазіцый адзін аднаго па пытаннях, якія датычацца іх карэнных інтарэсаў, падтрымліваць ажыццяўляемую адзін адным стратэгію эканамічнага развіцця.

Беларусь і Кітай на аснове ўзаемнай выгады і агульнай карысці дамовіліся сумесна развіваць стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху і пашыраць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансавай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, энергетычнай, касмічнай, транспартнай, інфармацыйна-тэхналагічнай, сельскагаспадарчай, гуманітарнай і іншых сферах.

"Дагаворныя бакі прымаюць сумесныя намаганні для захавання і ўмацавання міру і стабільнасці ў Еўразіі, ператварэння рэгіёна ў зону міру, бяспекі і ўстойлівага развіцця, сумеснага працвітання і гармоніі", - гаворыцца ў дакуменце.

Падпісаны дагавор падлягае ратыфікацыі і ўступае ў сілу з даты абмену ратыфікацыйнымі граматамі.

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін па выніках перагавораў таксама прынялі сумесную дэкларацыю Беларусі і КНР аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. У дакуменце дадзена высокая ацэнка поспехам, дасягнутым у двухбаковых адносінах і ва ўсіх сферах супрацоўніцтва пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.

Беларусь і Кітай падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі