Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

9 Май 2014

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе ЗША ў матчы чэмпіянату свету

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе ЗША ў матчы чэмпіянату свету

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі амерыканцам з лікам 1:6 у першым матчы папярэдняй групы В на чэмпіянаце свету ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - ЗША - 1:6 (0:1, 1:3, 0:3).

"Мінск-Арэна". 13 600 гледачоў.

Беларусь: Мезін (Каваль); Стасенка - Корабаў; Калюжны - Сцяпанаў - Грабоўскі; Дзянісаў - Явенка, А.Касціцын - С.Касціцын - Кітараў; Караў - Грабарэнка, Плат - Стась - Кальцоў; Ефіменка - Волкаў - Кавыршын; Усенка, Угараў.

ЗША: Томас (Леджо); Труба - Дэкайзер, Джонсан - Нелсан - Сміт; Джонс - Маккэйб, Трочэк - Гадро - Абдэлькадэр; Петры - Гардзінер, Стэплтан - Уінгелс - Міле; Д.Хэес - К.Хэес - Макдональд; Донаван, Шор.

Шайбы: 0:1 - Нелсан (Сміт, Джонсан, 12.22, у большасці), 0:2 - Труба (Дэкайзер, 34.59), 0:3 - Гадро (Петры, 35.55), 0:4 - Макдональд (Д.Хэес), 1:4 - Сцяпанаў (Грабоўскі, Калюжны, 39.56, у большасці), 1:5 - Труба (Гадро, Джонсан, 54.58), 1:6 - Гардзінер (Гадро, К.Хэес, 56.57, у большасці).

Кідкі: 20-24

Штраф: 14-6.

У першай дваццацімінутцы беларусы мелі некалькі нядрэнных шанцаў для ўзяцця варотаў, але іх кідкі або ішлі міма, або іх паспяхова адбіваў галкіпер амерыканцаў Цім Томас. Зборная ЗША таксама неаднаразова пагражала варотам Андрэя Мезіна, і на 13-й мінуце, калі з пляцоўкі быў выведзены капітан беларускай каманды Аляксей Калюжны, Брок Нелсан дабіўся поспеху, рэалізаваўшы колькасную перавагу. Пачатак другога перыяду прайшоў у роўнай барацьбе, а вось бліжэй да яго завяршэння беларусы "падселі" і прапусцілі 3 шайбы запар, адказаўшы толькі адным голам Андрэя Сцяпанава за 4 секунды да фінішу другога перыяду. Заключная трэць матчу таксама прайшла пад знакам перавагі заакіянскіх хакеістаў, якія яшчэ тройчы засмуцілі балельшчыкаў беларускай лядовай дружыны.

Свой наступны паядынак падапечныя Глена Хэнлана правядуць у нядзелю, 11 мая, супраць каманды Казахстана, якая стартуе на мінскім першынстве 10 мая матчам са зборнай Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі